20.04.2016 / 19:49

Легкавік у Мінску насмерць збіў рабочага і ўпаў з моста 6

У Мінску жанчына за рулём «Пежо» збіла насмерць рабочага, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Анастасія Радзько.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 33-гадовая жанчына, кіруючы «Пежо», ехала ў крайняй левай паласе па вул. Арлоўскай у кірунку пр. Пераможцаў. На ўчастку дарогі рабочы фарбаваў раздзяляльную паласу. Кіроўца ўзяла лявей — і збіла мужчыну. Затым машына ўпала з моста.

Рабочы загінуў. Сама жанчына і яе дзіця-пасажыр засталіся цэлыя.

На месцы працуюць праваахоўнікі.

0
Алесь / Адказаць
20.04.2016 / 18:31
Ратуй, Божа. Як жа не па шанцавала.
0
0 / Адказаць
20.04.2016 / 20:11
А як мужыку не пашанцавала!
0
студент / Адказаць
20.04.2016 / 20:43
Проезжаю там каждый день и все время было чувство что что-то обязательно случиться как то небрежно выставлялись ограждения рабочие без светоотражающих жилетов большой поток транспортных средств -виновато руководство стройки!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру