Бюджэт XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», паводле папярэдніх падлікаў, складзе 57 млрд рублёў. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар форуму, кіраўнік Сусветнай асацыяцыі фестываляў (САФ) Аляксандр Сідарэнка.

«Сцэнарныя планы асноўных мерапрыемстваў ужо гатовы. Запланавана правядзенне больш за сотню мерапрыемстваў. Гэта патрабуе вялікіх выдаткаў, паводле папярэдніх падлікаў, каштарыс фестывалю — 57 млрд рублёў. Асноўную долю складуць пазабюджэтныя паступленні — сродкі ад рэалізацыі білетаў, фінансы арганізацый-партнёраў і рэкламадаўцаў», — расказаў Аляксандр Сідарэнка.

Дырэктар фестывалю падкрэсліў, нягледзячы на тое што праграма ўжо гатова, у ёй яшчэ магчымы дапаўненні і змяненні: «Гэта жывы працэс, з'яўляюцца новыя праекты».

XXV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 14 па 18 ліпеня (12-13 і 19-20 ліпеня будуць арганізаваны дадатковыя мерапрыемствы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?