20.04.2016 / 19:47

«Океан Ельзи» прэзентаваў новае ВІДЭА на песню «Не йди» 11

«Океан Ельзи» прэзентаваў новую песню і кліп да яе пад назвай «Не йди». Прэм'ера відэа адбылася на афіцыйным канале гурту ў YouTube. Усеўкраінская радыёпрэм'ера сінгла запланаваная на 21 красавіка.

«Не йди» — сінгл з дзявятага альбома ОЕ, над якім сёння працуюць музыкі гурту. Асноўныя здымкі праходзілі ў Грузіі, а кадры пры ўдзеле музыкаў ОЕ былі знятыя ва Украіне, пад Кіевам.

У кліпе паказаная гісторыя маладой пары, якая будуе дом. На фоне прыгожых горных пейзажаў іх заспеў дождж, і маладыя людзі вымушаныя хавацца ад яго ў машыне.

Лідэр ОЕ Святаслаў Вакарчук распавядае: «Рэжысёрам відэа стаў Ігар Сцекаленка, які ў свой час разам з братам Аляксандрам зняў некалькі кліпаў ОЕ, якія сталі для нас культавымі. Я давяраю яго інтуіцыі, і калі Ігар, паслухаўшы песню, прапанаваў такую філасофскую гісторыю, то адразу пагадзіўся на гэтую ідэю. Дарэчы, з'яўленне ў кадры групы ў аўто, падобным на тое, якое можна ўбачыць у кліпе «911», было маёй ідэяй. Паколькі менавіта Ігар зняў тое відэа шмат гадоў таму, я прапанаваў з'явіцца нам усёй групай у кадры ў вельмі падобнай машыне. Гэта дадало асаблівы, метафізічны сэнс».

Рэжысёр Ігар Сцекаленка дзеліцца: «Паслухаўшы песню, я зразумеў, што гісторыя, расказаная ў ёй, павінна быць прадстаўленая на экране шырэй, чым проста малюнкі-ілюстрацыі з жыцця двух чалавек. Я шукаў метафары, якія б раскрылі псіхалагічную формулу стасункаў герояў. Як правіла, музычныя відэа грунтуюцца на эстэтычных, візуальных вобразах. У гэтым жа выпадку нам з камандай было цікавей шукаць іншыя, больш складаныя сімвалы. Спадзяюся, у нас атрымалася відэа, якое кожны глядач, у кантэксце песні, будзе інтэрпрэтаваць для сябе сам».

10 снежня музыкі «Океан Ельзи» выступяць на сцэне «Мінск-Арэны» ў рамках сусветнага тура, які стартуе гэтай вясной. У ім значацца краіны Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Блізкага Усходу.

0
Мікола / Адказаць
20.04.2016 / 20:29
Пасьля таго, як яны не абаранілі сьцягі сваёй краіны - для мяне яны памерлі як людзі. Захавалася толькі неблагая музыка)))
0
Слава Украiне!!! / Адказаць
20.04.2016 / 21:02
Шыкоуная музыка
0
унтерменш / Адказаць
20.04.2016 / 21:11
Мікола, ты кто?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру