20.04.2016 / 22:03

Нафта маркі Brent упершыню са снежня 2015 падаражэла вышэй за $45 1

Нафта паўночнаморскай маркі Brent ўпершыню са снежня мінулага года паднялася вышэй за адзнаку ў $ 45. Як піша Reuters, гэта адбылося на фоне публікацыі статыстыкі аб запасах у ЗША, якія апынуліся менш, чым чакалася

Reuters.com

Кошт чэрвеньскіх ф'ючарсаў на нафту паўночнаморскай маркі Brent пераадолеў адзнаку $45. Апошнім разам даражэй нафта каштавала ў пачатку снежня мінулага года.

Па стане на 21:59 бараль Brent таргаваўся на адзнацы $ 45,65, што на 3,4% перавышае ўзровень папярэдняга закрыцця таргоў. Гэта з'яўляецца максімальным значэннем сённяшняга дня. Мінімальным значэннем серады стала адзнака $ 42,82 за бараль.

Рост цэнаў на нафту назіраецца на фоне публікацыі статыстыкі аб запасах у ЗША, якія апынуліся меншымі, чым чакаліся. У ліку пазітыўных фактараў, якія ўплывалі на рост нафты, агенцтва таксама назвала страйк рабочых нафтавых дзяржкампаній Кувейта. Пры гэтым у ноч на сераду стала вядома пра яго заканчэнне.

Цана WTI на нью-ёркскай біржы NYMEX вырасла на 3,27% да $ 43,86, што з'яўляецца максімумам з канца лістапада. Як піша Bloomberg, на рост нафты ўплываюць заявы асноўных вытворцаў нафты пра гатоўнасць працягваць перамовы аб замарозцы здабычы.

0
гы-гы / Адказаць
20.04.2016 / 22:08
Напрасные надежды на рост. Это всего лишь спекуляция брокеров после провала Дохи. Завтра-послезавтра будет колоссальный откат, т.к. предложение нефти опережает спрос. Кто успел, то съел свой кусок. Достаточно посмотреть всего лишь на месячную (кардио)диаграмму торгов. Кривая инфаркта.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру