20.04.2016 / 22:19

У Мінску з 4 мая з'явяцца два новыя тралейбусныя маршруты 1

У Мінску з 4 мая арганізуюцца два новыя тралейбусныя маршруты — № 66 і №67, паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

Так, з мэтай паляпшэння перавозак пасажыраў на ўчастку ад мікрараёна Сухарава да прасп. Дзяржынскага па будніх днях у гадзіны пік будзе арганізаваная праца новага тралейбуснага маршруту № 66 «ДС Сухарава-5 — ст.м. Міхалова» з рухам па вул. Панчанкі, Сухараўскай, Лабанка, Шаранговіча, Панамарэнкі, Гурскага, прасп. Дзяржынскага ў абодвух кірунках. Адначасова ў сувязі з адкрыццём маршруту № 66 будзе перагледжаны расклад руху па тралейбусным маршруце № 8 «ДС Сухарава-5 — ст.м. Інстытут Культуры».

Па будніх днях у гадзіны пік таксама будзе арганізаваная праца новага тралейбуснага маршруту № 67 «ДС Ангарская-4 — АВ Усходні» з рухам па вул. Несцерава, Ангарскай, прасп. Партызанскім, вул. Ванеева ў прамым кірунку, вул. Ванеева, А.Кашавога, прасп. Партызанскім, вул. Ангарскай, Несцерава ў зваротным кірунку. Адначасова ў сувязі з адкрыццём маршруту № 67 работа тралейбуснага маршруту № 3Д «ДС Ангарская-4 — Аранская» будзе скасаваная.

0
ЛЯВОН / Адказаць
21.04.2016 / 23:04
У гэтай структуры чыноунікау улад мабыць павялічыцца штат кантралерау,чыноунікау...? А можа НЯТРЭБА? Дзед беларус кажа: Там адзін мабыць працуе, а дзесяць.... ВОСЬ ТАКАЯ ЭКАНОМІКА У БЕЛАРУСІ!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру