20.04.2016 / 22:52

Фізіку цяпер будуць вучыць толькі з 7-га класа, а беларуская мова будзе даганяць рускую 34

Новы тыпавы план для сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі на 2016/2017 навучальны год зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі РБ ад 12 красавіка 2016 года. Як адзначыла прэс-сакратар Мінадукацыі Юлія Барадун, ён прадугледжвае некаторыя новаўвядзенні.

Фота БелТА

У 2016/2017 навучальным годзе ў X—XI класах профільнае навучанне прадугледжвае вывучэнне асобных прадметаў на павышаным узроўні.

У сувязі з гэтым у тыпавым навучальным плане для навучэнцаў XI класаў (гэтак жа, як у 2015/2016 навучальным годзе для вучняў X класаў) прадугледжана розная колькасць гадзін для вывучэння прадметаў на базавым і павышаным узроўнях.

У Беларусі праходзіць паэтапны пераход на абноўленыя навучальныя праграмы па прадметах «Беларуская мова», «Руская мова», «Руская літаратура», «Беларуская літаратура». Яны прадугледжваюць паступовае ўвядзенне аднолькавай колькасці гадзін на гэтыя навучальныя прадметы ва ўсіх школах, гімназіях, ліцэях.

У гэтай сувязі з наступнага навучальнага года будзе выдзелена роўная колькасць гадзін на вывучэнне дадзеных прадметаў у II класах.

У адпаведнасці з пунктам 2.4 абноўленай Дырэктывы №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», зацверджанай указам прэзідэнта Беларусі ад 12 кастрычніка 2015 года №420, паэтапна ўводзіцца прадмет «Асновы бяспекі жыццядзейнасці». У 2016/2017 навучальным годзе дадзены навучальны прадмет будзе ўведзены для навучэнцаў II і VI класаў.

З пераліку навучальных прадметаў для вучняў VI класаў выключаны вучэбны прадмет «Фізіка» (вывучэнне дадзенага вучэбнага прадмета будзе пачынацца з VII класа).

З 2015/2016 навучальнага года ў V класах пачата вывучэнне вучэбнага прадмета «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)». Тыпавым навучальным планам на 2016/2017 навучальны год прадугледжана далейшае вывучэнне дадзенага прадмета навучэнцамі VI класаў.

Абноўленай праграмай у VI класе прадугледжана 2 гадзіны на вывучэнне «Працоўнага навучання» (у 2015/2016 навучальным годзе — 1 гадзiна).

0
ales' / Адказаць
20.04.2016 / 23:47
а хто гэны вусаты вучань ?
0
Джон Жарптушкін / Адказаць
21.04.2016 / 00:29
Калі таемныя тэсты пакажуць, што Коля фізыку не асіліць, дык яе пачнуць вывучаць з 8 клясы. Так можна да выпуску цягнуць, а потым аб'явіць фізыку спэцпрадметам у профільных ВНУ.
0
: / Адказаць
21.04.2016 / 01:42
А зь якой клясы пойдуць на хімію?
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру