Відэа распавядае пра лёс Сансы і Тэвона.

Акцёры Іван Рэвон, Майкл Макэлхатан і Альфі Ален напярэдадні прэм'еры шостага сэзону сэрыялу «Гульня тронаў» прэзэнтавалі ў рамках тэлевізійнага шоу Jimmy Kimmel Live кароткі фрагмент адной з серый. Адпаведны ролік быў апублікаваны на канале перадачы ў сетцы YouTube, піша korrespondent.net.

Эпізод паказвае ўцёкі Сансы і Тэвона, герояў сэрыялу, праз ледзяную раку (на відэа пасля 0:27).

Таксама выпуск тэлешоу можа запомніцца прыхільнікам «Гульні тронаў» кароткім пацалункам Алена і Рэвона ў студыі і абдымкамі ўсіх трох актораў (пасля 1:20).

Нагадаем, новы сэзон сэрыялу «Гульня тронаў» павінен выйсці ўжо ў наступную нядзелю 24 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0