Выстава твораў Пабла Пікасо пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музэі ў Менску 17 траўня. Выстава ладзіцца ў межах міжнароднага праекту «Ноч музэяў».

Будуць прадстаўленыя малавядомыя творы майстра – у асноўным, кераміка пасьляваеннага часу. Таксама арганізатары абяцаюць пано з выявай Жаклін Рок, каханай Пікасо. Раней экспанаты захоўваліся ў запасьніках музэю.

«Ноч музэяў» — культурнае мерапрыемства, падчас якога музэй працуе позна ўвечары. Ідэя мерапрыемства — прыцягнуць да культуры новых наведвальнікаў.

Ідэя першай ночы музэяў належыць францускаму Люўру. Цяпер мерапрыемства праводзіцца больш чым у 120 гарадах сьвету.

Каб патрабіць на выставу задарма, дастаткова прыйсьці на яе апранутым выключна ў белую вопратку, ‑‑ кажа афіша мерапрыемства.

Пачатак а 20-й.

Менск, вул. Леніна, 20, Нацыянальны мастацкі музэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?