Прэзэнтацыя часопісу пройдзе ў Доме дружбы ў Менску 1 траўня.

Імпрэзу ладзіць «Літаратурная кавярня» Інстытуту нямецкіх дасьледваньняў. Новы, шосты нумар часопіса прысьвечаны тэме аўтсайдэрства — існаваньня па‑за межамі нормы.

Як паведамляюць арганізатары, часопіс ужо прадаецца ў менскіх крамах «Акадэмкніга», «Падпісныя выданні», «Веды», «Кнігарня пісьменніка».

Імпрэза пачнецца ў Доме дружбы (Захарава, 28) а 18-й.

Уваход вольны. Даведкі: (8-029) 179 20 92, (8-017) 272 20 92.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0