Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падпісаў закон «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты па пытаннях абароны правоў дзіцяці», які ўводзіць хімічную кастрацыю педафілаў.

Гэты дакумент накіраваны на ўдасканаленне сістэмы абароны правоў дзяцей, паведаміла ў чацвер прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Законам уносяцца папраўкі ў Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны кодэкс, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Кодэкс аб здароўі народа і сістэме аховы здароўя, якія тычацца, у тым ліку, узмацнення жорсткасці пакарання ў дачыненні да асоб, якія ўчынілі злачынствы супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх.

Разам з гэтым унесена норма «аб прымусовай меры медыцынскага характару ў выглядзе хімічнай кастрацыі педафілаў».

Раней сенатар Бырганым Айтымава тлумачыла журналістам, што хімічная кастрацыя будзе ўжывацца як часовая мера ў выглядзе аднаразовай ін'екцыі. «Гэта не значыць, што ін'екцыю зрабілі, і ён на ўсё жыццё такім застаўся, абсалютна не», — сказала яна.

Падобныя ін'екцыі будуць прымяняцца толькі пасля вынясення рашэння суда.

Раней у Сеуле ўпершыню вынеслі прысуд педафілу, які прадугледжвае хімічную кастрацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?