Сяргей Міхалок месяц таму заявіў пра стварэнне гурту «Ляпіс-98», які будзе выконваць хіты «Ляпіса Трубяцкога» за апошнія 25 гадоў. Учора, 21 красавіка, прайшоў першы выступ гурта ў харкаўскім клубе «Карова».

Фота з афіцыйнай суполкі Brutto.

Фота з афіцыйнай суполкі Brutto.

У клубе амаль не было вольных месцаў. Сяргей Міхалок пасля канцэрту падзяліўся ўражаннямі ў агульным чаце ў Viber:

«Прэм'ера Ляпіса-98 была неймавернай!!! Людзі на люстрах! Панкі і мажоры ў адзіным Пого! Мы ў НАСТРОІ! Хорам АУ, Я Веру, Таксі! БАМ! Мы не зганьбілі BRUTTO NOSTRA — мы яшчэ больш паказалі што наша Сям'я шматгранная і таленавітая у розных жанрах! Нам Любая Справа па плячы. І каб не нылі, што мы для ста чалавек гралі — Там быў Рэкорд Клуба… Больш за 700!!!

У сеціва патрапілі некалькі відэа з канцэрта:

Ляпіс-98 — Еўпаторыя

Ляпіс-98 - У сукенцы белай

Ляпіс-98 - Капітал

А як вам новая рэгенерацыя старой групы? Выказвайцеся ў каментах!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?