Фота football.by

Сёньня вызначыліся фіналісты Кубку Беларусі па футболе. Імі сталі менскі МТЗ-РІПА і салігорскі «Шахцёр». Два тыдні таму гэтыя каманды перамаглі адпаведна БАТЭ (4:2) і менскае «Дынама» (1:0).

Для БАТЭ Кубак Беларусі ад пачатку не выглядаў за самамэту – каманда ў любым выпадку летам сыграе ў Лізе чэмпіёнаў. Але падаць ніжэй вызначанай плянкі барысаўцы таксама не хацелі. У нестабільнасьці «трактаразаводцаў» і быў шанец у чэмпіёна, але не атрымалася.

Ужо ў першым тайме гвінэйскі легіянэр МТЗ-РІПА Камара адкрыў лік, а Вячаслаў Глеб яго замацаваў – 2:0. Пасьля перапынку БАТЭ здолела адыграць толькі адзін гол, які на 81-ай хвіліне з пэнальці забіў Генадзь Блізьнюк.

Затое галявы фэервэрк зладзіла пара іншых паўфіналістаў. Фактычна, «Шахцёр» вырашыў лёс супрацьстаяньня ўжо на 54-ай хвіліне, калі каманда выйгравала зь лікам 3:0. Аднак Алег Шкабара і славак Робэрт Рак удала рэалізавалі стандартныя моманты. Лік стаў мінімальным – 3:2. Што праўда, на большае сяміразовага чэмпіёна Беларусі ўжо не хапіла.

Фінал Кубку пройдзе 18 траўня. МТЗ-РІПА і «Шахцёр», апроч самога трафэю, разыграюць таксама другую пуцёўку ў Кубак УЭФА ад Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?