Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 мая, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

Сярод цыгарэт, якія вырабляе Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», падаражэюць «Мінск», «Мінск 7», «Прэм'ер», «Прэм'ер 7»c 9 400 да 9 600 рублёў; «Мінск Superslims», «Мінск Superslims 5» з 9 600 да 10 000; NZ8, NZ10, NZ6 — c 9 400 да 9 800; NZ Black, NZ Gold — з 9 600 да 10 000. Стануць даражэйшымі некаторыя Queen і Solange — з 9 600 да 10 000.

Падаражэюць і асобныя цыгарэты вытворчасці ТАА «Тытунь-Інвест». Так, гэта закране LD Super Slims Blue, Pink (іх кошт падвысіцца з 14 000 да 14 500), Special Blue (з 14 500 да 15 000) і Glamour (з 20 500 да 21 000).

Акрамя таго, вырастуць кошты на некаторыя цыгарэты, якія ўвозяцца «Беларусьгандлем». Да прыкладу, падымецца цана на 1 тысячу на некаторыя Richmond (да 40 тыс.). На столькі ж падаражэюць некалькі відаў Aroma (да 30 тыс.).

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы. У апошні раз некаторыя віды цыгарэт даражэлі 1 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?