Аляксандр Лукашэнка прызначыў трох новых суддзяў Вярхоўнага суда. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ва ўказе прэзідэнта № 153 ад 21 красавіка, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Суддзёй Вярхоўнага суда з наступным узгадненнем гэтага прызначэння з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прызначаны Андрэй Яфімаў (гэтым жа ўказам ён вызвалены ад пасады намесніка старшыні і суддзі Мінскага гарадскога суда). Па ўзгадненні з Саветам Рэспублікі суддзямі Вярхоўнага суда таксама прызначаныя Ала Крывіцкая і Віктар Шыльчонак.

Кіраўнік дзяржавы вызваліў ад пасад і прызначыў новых суддзяў шэрагу абласных і раённых судоў, змяніў склад прэзідыумаў Вярхоўнага, Гомельскага абласнога і Мінскага гарадскога судоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?