3 траўня ў сталічным Доме літаратара адбудзецца творчая вечарына паэта і барда Эдуарда Акуліна пад назовам «Бой з сабой».

У імпрэзе бяруць удзел: Радзім Гарэцкі, Леанід Дайнека, Міхась Скобла, Рыгор Сітніца, Алесь Бяляцкі.

Увесь вечар на сцэне: гурт «Navi», народны ансамбль «Пліса» пад кіраўніцтвам Кастуся Герашчанкі, Кацярына Ваданосава і яе аркестр, Аляксей Галіч.

Вядоўца вечарыны Міхась Скобла.

Ласкава запрашаем усіх прыхільнікаў беларускай паэзіі і песні. Першым пяці гасцям — кнігі з аўтографам аўтара ў падарунак!

Пачатак — а 19-ай гадзіне. Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0