Віцэ-прэм'ер Наталля Качанава прыняла ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Яна працавала на добраўпарадкаванні месца пахавання вязняў канцлагера «Дразды».

* * *

Канцэнтрацыйны лагер «Дразды» — адзін з першых у Беларусі лагераў смерці часоў нацысцкай акупацыі. Быў арганізаваны нацыстамі ў ліпені 1941 года паблізу вёскі Дразды, за 2-3 км ад Мінска, на тэрыторыі саўгаса імя Крупскай.

У лагеры знаходзілася прыблізна 100 тысяч ваеннапалонных і 40 тысяч грамадзянскіх.

У 1996 годзе паблізу пахавання ахвяраў расстрэлаў была ўсталяваная памятная пліта: «Тут у ліпені 1941 г. нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі вязняў канцлагера «Дразды»: ваеннапалонных, мірных жыхароў г. Мінска і навакольных вёсак (каля 10 тысяч чалавек). Нашчадкі памятаюць пра вас».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?