Расійскія сілавікі правялі ў Смаленскай вобласці вучэнні па разгоне несанкцыянаванага мітынгу жыхароў, якія пратэставалі супраць павышэння аплаты камунальных паслуг.

Паводле легенды, мясцовыя жыхары атрымалі завышаныя плацёжкі за паслугі ЖКГ і выйшлі на несанкцыянаваны пратэстны мітынг, які перарос у масавыя беспарадкі. Па сцэнары чыноўнікі адміністрацыі раёна сумесна з участковым спрабавалі растлумачыць жыхарам сітуацыю і заклікаць іх да парадку, аднак ніякія довады не маглі ўціхамірыць натоўп. У выніку жыхары пачалі закідваць прадстаўнікоў улады бутэлькамі і дымавымі шашкамі. І тады спецпадраздзяленні раскінулі па перыметры пляцоўкі калючы дрот, разбілі натоўп на дзве часткі і ўзялі актывістаў у кола.

Меркаваныя завадатары беспарадкаў пры гэтым былі дастаўлены ў аддзяленне паліцыі для далейшага разгляду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?