У Брэсце на вуліцы Арлоўскай аўтамабіль урэзаўся ў прыпынак грамадскага транспарту. ДТЗ адбылося 23 красавіка каля 18.10. У выніку аварыі з цяжкімі траўмамі двое мужчын і жанчына дастаўленыя ў лякарню, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 36-гадовы жыхар горада Гродна, кіруючы аўтамабілем «Вольва», рухаўся па Партызанскім праспекце. Падчас павароту направа, мужчына не справіўся з кіраваннем, выехаў на тратуар, дзе зачапіўся за слуп і сутыкнуўся з прыпынкам.
Усе падрабязнасці здарэння высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.