Паводле папярэдніх вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Аўстрыі, якія адбыліся ў нядзелю, 24 красавіка, у другі тур галасавання выйшаў Норберт Хофер, які прадстаўяе правапапулісцкую Аўстрыйскую партыю свабоды. Ён лідзіруе з вынікам 36,7%.

Пакуль не ясна, хто будзе супернічаць з ім у другім туры. Барацьбу за другое месца вядуць былы лідар «зялёных» Аляксандр Ван дэр Бэлен і незалежная кандыдат Ірмгард Грыс

Ван дэр Бэлен набраў 19,7 адсотка, а Грыс — 18,8. Другі тур выбараў запланаваны на 22 мая

Кандыдаты ад палітычных сілаў, якія ўваходзяць у кіруючую кааліцыю —Сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі і кансерватыўнай Аўстрыйскай народнай партыі — упершыню за пасляваенны час не прайшлі ў другі тур галасавання.

На пасаду прэзідэнта Аўстрыі прэтэндавалі шэсць чалавек. Дзейны кіраўнік дзяржавы Хайнц Фішэр, які 12 гадоў знаходзіцца на гэтай пасадзе, не меў права балатавацца зноў.

У Аўстрыі прэзідэнт абіраецца ўсенародным галасаваннем тэрмінам на 6 гадоў і выконвае ў асноўным рэпрэзентатыўныя функцыі. Выканаўчую ўладу ўзначальвае федэральны канцлер.

У той жа час, паводле канстытуцыі краіны, прэзідэнт з'яўляецца галоўнакамандуючым узброеных сіл і ў некаторых выпадках можа распусціць парламент.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?