Па дадзеных экзітполаў, на парламенцкіх выбарах у Сербіі перамагае кааліцыя «Аляксандр Вучыч — Сербія перамагае», сфармаваная вакол кіруючай Сербскай прагрэсіўнай партыі (СПП).

Пра гэта паведаміў Цэнтр за свабодныя выбары і дэмакратыю (CЕSID), па падліках якога гэтая кааліцыя атрымае як мінімум 56,2% галасоў.

На другім месцы з 10,9% — кааліцыя, сфармаваная вакол Сацыялістычнай партыі Сербіі на чале з цяперашнім першым віцэ-прэм'ерам і міністрам замежных спраў Івіцам Дачычам.

На трэцім з 7,3% — Сербская радыкальная партыя на чале з Воіславам Шэшалем. Для таго, каб прайсці ў парламент, партыям і кааліцыям неабходна пераадолець пяціпрацэнтны бар'ер.

Партыя была заснавана ў 2008 годзе, знаходзіцца ва ўладзе з 2012-га. Атрымала абсалютную большасць на выбарах два гады таму, што стала беспрэцэдэнтным для Сербіі вынікам. Імкнецца да сяброўства ў ЕС, але таксама выступае за захаванне добрых адносінаў з Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?