Брытанскае пасольства ў Мінску з нагоды Дня нараджэння каралевы Вялікабрытаніі праводзіць мастацкі конкурс на тэму «Беларусь — Вялікабрытанія». Як растлумачылі карэспандэнту БЕЛТА у дыпмісіі, такая акцыя пройдзе ў Беларусі ўпершыню.

«Конкурс праходзіць з 30 красавіка па 30 мая 2008 года. Жыхарам рэспублікі ва ўзросце да 25 гадоў прапануецца стварыць малюнкі, скульптуры, літаграфіі, лагатыпы і інш., якія б найбольш яскрава адлюстравалі сувязі паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй. Ацэнка вынікаў спаборніцтва будзе праводзіцца журы, у склад якога ўвайшла ў тым ліку і старшыня праўлення Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі Ніна Іванова», — паведамілі ў пасольстве.

Пераможцу будзе ўручаны прыз ад брытанскай дыпмісіі. Лепшыя творы будуць выстаўлены ў пасольстве Вялікабрытаніі.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0