За прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання прыйдзецца адказаць маладому чалавеку 1988-го года нараджэння, які прыехаў у Гродна да прыяцеля, які, у выніку, і пацярпеў.

З нагоды сустрэчы гасцінны гаспадар арганізаваў таварышу лазню, запрасіўшы туды сваю сужыцельку і яе сяброўку. Папарыліся, выпілі, і ў нейкі момант нецвярозы мінчанін праявіў цікавасць не да сваёй дзяўчыны, што абурыла яе кавалера. Апошні заступіўся за гонар прадстаўніцы супрацьлеглага полу, за што і паплаціўся здароўем. У ходзе сваркі яго апанент схапіў у рукі са стала більярдны кій і пастаўленным ударам трапіў акурат прыяцелю ў вока. Пацярпелы разам з сяброўкай тут жа пакінулі лазню, але мужчына адразу да лекара не звярнуўся. З раніцы хуткую дапамогу выклікала маці пацярпелага, якая вырашыла, што справа сур'ёзная. Як аказалася, ад удару невялікая частка косткі адкалолася і прайшла праз увесь мозг, спыніўшыся ў процілеглым канцы чэрапа.

Пацярпелы доўга не хацеў прызнавацца аб механізме атрыманай траўмы, пакуль да справы не падключыліся аператыўнікі крымінальнага вышуку. Падазраванага затрымалі калегі з Мінска пры дапамозе спецназа. Супраціву малады чалавек не аказаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0