Сярэдні налічаны заробак («бруднымі») ў Беларусі за сакавік 2016 года вырас да 7 млн 95 тыс. рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У лютым сярэдні заробак «бруднымі» складаў 6 615 700 рублёў (305,44 даляра). За месяц заробак вырас на 479 тыс. рублёў.

Калі браць сярэднеўзважаны курс даляра за сакавік (20 650 рублёў за даляр), то за сакавік зарплата складзе 343,6 даляра. Калі ўлічваць курс даляра на заўтра, 26 красавіка (19 703 рублі за $1), то гэта — 360 даляраў.

***

Больш за ўсё ў сакавіку зарабілі мінчане — 10,5 мільёна рублёў, а менш за ўсіх — жыхары Магілёўскай вобласці (5 мільёнаў 879 тысячаў рублёў).

Сярэдні сакавіцкі заробак рабочых і служачых склаў 7,1 мільёна рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0