25.04.2016 / 15:47

У Дзмітрыя Калдуна нарадзілася дачка Аліса 8

У панядзелак пасля абеду спявак Дзіма Калдун напісаў у сацсетках пра тое, што ў яго нарадзілася дачка: «Спяшаюся падзяліцца радасцю! Сёння ў свеце стала адным сонейкам болей! У нашай сям'і з'явілася дачка!!!! Кахаю цябе, @beetchpunk! Дзякуй за сына і за дачку!»

Дзіма распавёў kp.by, што дачку вырашылі назваць Алісай. Рост у малой 51 см, а вага 3200 грамаў.

На жаль, цяпер Дзмітрый Калдун на здымках у Маскве, а яго жонка Віка — у радзільным доме ў Мінску. Але Дзіма абяцаў, што да выпіскі іх з радзільні ён абавязкова прыедзе.

Нагадаем, у Дзімы Калдуна ўжо ёсць сын Ян, які нарадзіўся 20 студзеня 2013 года

0
Алёша / Адказаць
25.04.2016 / 16:24
Віньшую. І хто бацька?
0
ales' / Адказаць
25.04.2016 / 17:02
а хто такі гэны Дзмітрый Калдын ?
0
Слухач / Адказаць
25.04.2016 / 18:04
Віншую! Шчасця!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру