25.04.2016 / 16:35

Роберт Даўні-малодшы анансаваў здымкі трэцяй часткі «Шэрлака Холмса» 3

Папулярны галівудскі акцёр Роберт Даўні-малодшы анансаваў здымкі працягу дылогіі Гая Рычы пра Шэрлака Холмса. Акцёр прызнаўся, што здымкі павінны пачацца ў канцы бягучага года.

kinovesti.ru

Акцёр адзначыў, што цяпер каманда, якая будзе працаваць у праекце, займаецца падрыхтоўчымі момантамі. Даўні-малодшы таксама адзначыў, што калі б здымкі можна было весці з дапамогай інтэрнэту, праца над стужкай ужо б пачалася.

Вядома, што прычынай адтэрміноўкі пачатку здымак сталі шчыльныя працоўныя графікі акцёраў.

Нагадаем, упершыню Роберт Даўні-малодшы паўстаў перад гледачамі ў вобразе Шэрлака Холмса ў 2009 годзе. Працяг стужкі выйшаў у 2011 годзе. Пасля яе поспеху ў пракаце стваральнікі карціны выказалі здагадку, што яна можа быць працягнутая на трэцюю частку.

0
андрусь / Адказаць
25.04.2016 / 17:08
вельмі падабаецца шэрлак у яго выкананні. чакаем працягу...
0
hilevich / Адказаць
25.04.2016 / 19:39
*б'е галавой у сценку*
0
Чатыры танкісты / Адказаць
26.04.2016 / 10:59
Знешне - гэта антыпод Шэрлака... Дзе "арліны профіль", дзе "пружыністае цела"... Не, гэты злачынцу Марыярці не скінуў бы ў бездань... Ды і ростам дробны
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру