У ходзе навучальных палётаў пры выкананні планавай пасадкі на пляцоўку прызямлення па-за аэрадромам у раёне 6 км на паўночны захад ад Мазыра адбылося перакульванне на бок верталёта Мі-24 50-й змяшанай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

Інцыдэнт адбыўся сёння ў 16.20. Экіпаж верталёта жывы. У раёне пляцоўкі прызямлення разбурэнняў няма. Прызначаная камісія, якая высветліць прычыны здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0