Старшыню аргкамітэту Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Мікалая Статкевіча асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, паведаміла «НН» моладзевая актывістка Тацяна Цішкевіч.

Нагадаем, што ўчора Мікалай Статкевіч разам з іншымі паплечнікамі з «Эўрапейскай Беларусі» і «Маладога фронту» быў затрыманыя ля Нацыянальнай бібліятэкі. Моладзевыя актывісты спрабавалі разгарнуць сьцягі Эўрасаюзу, а Статкевіч віншаваў прысутным зь Першамаем. Затрыманых даставілі ў РУУС Першамайскага раёну, на некаторых склалі пратаколы адміністрацыйных правапарушэньняў, але ўсіх, апроч Статкевіча, вызвалілі яшчэ ўчора.

Сёньня на судзе палітык адмовіўся даваць нейкія паказаньні, бо працэс вёўся па‑расейску. Судзьдзя Юры Гарбатоўскі прызнаў Статкевіча вінаватым у парушэньні артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу (парушэньня правядзеньня масавых акцый).

На волю Мікалай Статкевіч выйдзе 11 траўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?