25.04.2016 / 22:36

Падняўся ў паветра першы японскі знішчальнік пятага пакалення X-2 Shinshin  16

Японская карпарацыя Mitsubishi пачала выпрабаванні першага знішчальніка пятага пакалення ўласнай распрацоўкі, піша Financial Times.

ft.com

Паводле меркавання экспертаў, гэтая падзея сведчыць пра тое, што гонка ўзбраенняў ва Усходняй Азіі робіцца больш актыўнай — аналагічныя машыны распрацоўваюць Кітай і РФ.

Першы экзэмпляр новай машыны быў паказаны ў студзені 2016 года. У бліжэйшыя два гады японскі ўрад плануе прыняць рашэнне пра працяг самастойнай распрацоўкі знішчальніка пятага пакалення ці пра ўдзел у міжнароднай кааперацыі на гэтую тэму.

У X-2 Shinshin рэалізаваныя некалькі тэхналогій малазаўважнасці, у тым ліку адпаведныя геаметрычныя формы і радыёпаглынаючыя матэрыялы.

Mitsubishi ў часы Другой сусветнай вайны вырабляла самы масавы і вядомы японскі знішчальнік — «Зеро».

Першы палёт японскага X-2 Shinshin

Знішчальнік таксама атрымае шматрэжымны радар з актыўнай фазіраванай кратай, оптавалаконную сістэму кіравання са шматразовым дубляваннем каналаў, сістэмы радыёэлектроннай барацьбы і інтэграваную сістэму абмена інфармацыяй. Самалёт таксама мае рухавікі з усеракурсным кіраваным вектарам цягі.

Цяпер толькі ЗША маюць баяздольныя знішчальнікі 5-га пакалення — F-22 Raptor, якія нікому не прадаюць. Таксама амерыканцы ўжо пабудавалі і зрабілі сотні вылетаў на больш простых і ўніверсальных знішчальніках 5-га пакалення F-35. F-35 ЗША вырабляюць для ўласных узброеных сіл і прапануюць сваім хаўруснікам.

Аляксандр Гелагаеў

0
путинец / Адказаць
25.04.2016 / 22:58
мелочь. на учебный самолёт похоже
0
Епрст / Адказаць
26.04.2016 / 00:45
Японцы зробяць, Рашка не!
0
Валик / Адказаць
26.04.2016 / 07:29
Вот это я понимаю намек на истрибитель 5го поколения, а не старое американское хламье ввиде рапторов, который даже миг 29 не превосходить, что уж говорить о 35
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру