У фільме Квенціна Таранціна «Мярзотная васьмёрка» герой Ціма Рота прадстаўляецца катам Асвальда Мобрэем, але насамрэч усё не так.

У фільме Квенціна Таранціна «Мярзотная васьмёрка» герой Ціма Рота прадстаўляецца катам Асвальда Мобрэем, але насамрэч усё не так.

Тэлеканал Showtime апублікаваў спіс акцёраў, якія зняліся ў новым сезоне адроджанага серыяла «Твін Пікс». Сярод 217 удзельнікаў праекта — Моніка Белучы і Цім Рот, паведамляе Variety. Прэм'ера новых эпізодаў адбудзецца ў 2017 годзе.

У серыяле таксама ўпершыню згуляюць Наомі Ўотс, Джым Белуші, Аманда Сайфрэд, Эшлі Джад, Эрні Хадсан, Эдзі Ведэр і Трэнт Рэзнар.

Да сваіх роляў вернуцца некаторыя акцёры, якія зняліся ў першых двух сезонах «Твін Пікс»: Дэвід Духоўны, Кайл Маклоклан, Шэрыл Лі, Дэвід Патрык Кэлі і Шэрылін Фен.

Новы «Твін Пікс», які здымае Дэвід Лінч - працяг арыгінальнага серыяла і, як падкрэсліваюць прадзюсары, яго трэці сезон (паказ папярэдняга завяршыўся ў 1991 годзе).

***

«Твін Пікс» трансляваўся на амерыканскім канале ABC з красавіка 1990-га. Ён уключае 30 серый. Сюжэт разгортваецца вакол забойства школьніцы Лоры Палмер (Шэрыл Лі), якое расследуе спецагент ФБР Дэйл Купер (Кайл Маклоклан).

У 1992 годзе выпусцілі поўнаметражны фільм «Твін Пікс: Скрозь агонь» (Twin Peaks: Fire Walk with Me), які распавядае перадгісторыю серыяла. Карціна атрымала адмоўныя водгукі крытыкаў і не акупілася ў пракаце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?