У амерыканскай сям'і Андэрдаль, якая пражывае ў штаце Айдаха, упершыню за 100 гадоў нарадзілася дзяўчынка, перадае тэлеканал Fox News.

Аўрэлія Мары Энан нарадзілася 12 красавіка і стала першай дзяўчынкай ў сваёй сям'і за чатыры пакаленні. У інтэрв'ю для тэлеканала бацька нованароджанай адзначыў, што цяпер ён ведае, як павінны выглядаць дзяўчынкі ў яго сям'і. Мужчына дадаў, што з 1914 года ў іх сям'і нараджаліся выключна хлопчыкі, таму з'яўленне Аўрэліі стала для ўсіх прыемным сюрпрызам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0