Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне праводзіцца ў Беларусі з 2 мая па 1 чэрвеня.

Выключэнне складуць — 4, 5, 6, 9, 10, 11, 18 мая, вызначаныя выхаднымі днямі. У гэтым годзе ўсе навучальныя ўстановы, дзе будуць знаходзіцца пункты рэгістрацыі, працуюць у адзіным рэжыме — з 8.00 да 20.00.

Як расказала кансультант аддзела вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Марыя Карпенка, з гэтага года ўведзена плата за рэгістрацыю на ЦТ. Яна будзе паступаць на разліковыя рахункі ВНУ. Для рэгістрацыі неабходна аплаціць у ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» узнос у памеры Br10 тыс. за адзін вучэбны прадмет. Уся інфармацыя аб банкаўскіх рэквізітах і нумарах бягучых рахункаў па пазабюджэтных сродках навучальных устаноў знаходзіцца ва ўсіх установах Беларусбанка, прыёмных камісіях ВНУ і ССНУ, на сайтах Мінадукацыі і Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Прыём названых плацяжоў ажыццяўляецца на падставе вуснага паведамлення плацельшчыкам назвы навучальнай установы, вызначанай пунктам правядзення ЦТ. Аплата праводзіцца за кожны прадмет на імя абітурыента.

Калі паступаючы ўжо аплаціў рэгістрацыйны збор, а ў навучальнай установе не аказалася свабодных месц для правядзення тэст‑іспыту, то абітурыенту будзе прапанаваны іншы пункт тэсціравання. Свой дакумент аб аплаце рэгістрацыі ён прадастаўляе па новым месцы правядзення іспыту без дадатковай аплаты. У выпадку страты квітанцыі абітурыент звяртаецца ў бухгалтэрыю навучальнай установы, на кошт якой ён аплаціў грашовыя сродкі, за пацвярджэннем факта аплаты. Унесеныя грашовыя сродкі вяртанню не падлягаюць — незалежна ад прычын няяўкі абітурыента на ЦТ. У выпадку нявыплаты і непрадстаўлення дакумента аб аплаце абітурыент не дапускаецца да іспыту.

Вызвалены ад платы абітурыенты з ліку дзяцей‑сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей‑інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, асоб, якія маюць анкалагічныя захворванні або хварэюць на туберкулёз, абітурыенты з сем’яў ваеннаслужачых або сем’яў рабочых і служачых, якія загінулі (памерлі) або сталі інвалідамі пры выкананні воінскага або службовага абавязку, а таксама тыя, хто паступаюць з сем’яў, у якіх выхоўваецца трое і больш непаўналетніх дзяцей. Таксама не будуць плаціць за рэгістрацыю інваліды І і ІІ групы, акрамя асоб, інваліднасць якіх настала ў выніку іх проціпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап’янення, членашкодніцтва.

Грашовыя сродкі, унесеныя абітурыентамі, будуць расходавацца строга па мэтаваму прызначэнню: на аплату працы асоб, занятых арганізацыяй і правядзеннем ЦТ, канцылярскія, гаспадарчыя і камандзіровачныя расходы, камунальныя, транспартныя паслугі, паслугі сувязі, звязаныя з правядзеннем іспыту, на развіццё і ўмацаванне матэрыяльна‑тэхнічнай базы, што выкарыстоўваецца пры правядзенні тэсціравання.

Пры рэгістрацыі абітурыент павінен падаць заяву на адной з дзяржаўных моў Беларусі, дакумент аб унясенні платы за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ і прад’явіць пашпарт, пасведчанне на права жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь або пасведчанне бежанца. Марыя Карпенка нагадала, што ў гэтым годзе зменена ніжэйшая мяжа станоўчага выніку тэсціравання. Яна складзе 20 балаў. У параўнанні з 2007 годам гэты паказчык павялічаны на 5 балаў. Такое рашэнне было прынята пасля правядзення аналізу вынікаў уступнай кампаніі 2007 года. Вынік 15 балаў многія абітурыенты маглі атрымаць проста шляхам угадвання, нават не ведаючы адказаў. Як лічыць субяседніца, атрымаць 20 балаў са 100 можа любы выпускнік агульнаадукацыйнай установы, для гэтага не трэба наведваць рэпетытара або дадатковыя заняткі. Сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання атрымаюць толькі абітурыенты, якія здалі ЦТ на станоўчыя балы. У прыватнасці, абітурыенты, якія набралі на ЦТ нізкую колькасць балаў, не маюць права падаваць дакументы для ўдзелу ў конкурсе.

Яшчэ адно новаўвядзенне, што датычыцца правядзення тэст‑іспытаў, — адменены ўнутрывузаўскі экзамен па прадметах, якія ўключаны ў ЦТ. Выключэнне склалі некаторыя філалагічныя і творчыя спецыяльнасці, а таксама журналістыка.

Уведзены нормы, якія даюць магчымасць выключыць двайное тлумачэнне некаторых абавязкаў абітурыентаў пры правядзенні тэсціравання. У прыватнасці, атрымаўшы педагагічны тэст, абітурыент абавязаны пераканацца ў адпаведнасці нумара варыянта бланка адказаў нумару варыянта педагагічнага тэсту. Абітурыент забяспечвае захаванасць экзаменацыйных матэрыялаў з моманту атрымання да перадачы арганізатарам. Сертыфікат з няправільнымі данымі падлягае замене пасля службовага расследавання па рашэнню камісіі РІКВ. У выпадку замены дакумента, які засведчвае асобу, у перыяд паміж датай рэгістрацыі абітурыента і датай выдачы сертыфіката апошні афармляецца ў адпаведнасці з данымі новага дакумента, які засведчвае асобу.

Марыя Карпенка таксама адзначыла, што ўступная кампанія ў ВНУ Беларусі стала карацейшай на тыдзень. Тэрміны яе правядзення змяніліся згодна з указам нумар 70 ад 8 лютага 2008 года. Цяпер уступная кампанія заканчваецца не 11 жніўня, а 4 жніўня.

Зарэгістравацца на ЦТ у Мінску можна па адрасах: Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт — 220013, г. Мінск, вул. Я. Коласа, 12; Беларускі дзяржаўны універсітэт — 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4; Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт — 220070, г.Мінск, Партызанскі пр., 26; Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт — 220023, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 99; Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі — 220013, г. Мінск, вул. П. Броўкі, 4; Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка — 220050, г. Мінск, вул. Савецкая, 18; Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт — 220034, г. Мінск, вул. Захарава, 21; Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт — 220116, г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 83; Міжнародны дзяржаўны экалагічны універсітэт імя А. Д. Сахарава — 220009, г. Мінск, вул. Даўгабродская, 23.

У Брэсцкай вобласці: Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітет і Брэсцкі дзяржаўны політэхнічны каледж — 224017, г. Брэст, вул. Маскоўская, 267; Брэсцкі дзяржаўны універсітет імя А. С. Пушкіна — 224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21; Баранавіцкі дзяржаўны універсітет і Баранавіцкі тэхналагічны каледж Белкаапсаюза — 225409, Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы, вул. Камсамольская, 84; Палескі дзяржаўны універсітет — 225710, г. Пінск, вул. Кірава, 24; Пінскі дзяржаўны індустрыяльна‑педагагічны каледж — 225710, г. Пінск, вул. Іркуцка‑Пінскай дывізіі, 27.

У Віцебскай вобласці: Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт — 210035, г. Віцебск, пр. Маскоўскі, 72; Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі універсітэт — 210023, г. Віцебск, пр. Фрунзе, 27; Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж — 210033, г. Віцебск, вул. Лазо, д.13а; Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны — 210026, г. Віцебск, вул. Даватара, 3‑б; Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М.Машэрава — 210038, г. Віцебск, пр. Маскоўскі, 33; Аршанскі дзяржаўны механіка‑эканамічны каледж — 211382, г. Орша, вул. Савецкая, 81; Полацкі дзяржаўны універсітэт — 211440, г. Наваполацк, вул. Блахіна, 29; Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны тэхнікум — 211440, г. Наваполацк, вул. Ктаторава, 22.

У Гомельскай вобласці: Гомельскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт імя П.В.Сухога — 246746, г. Гомель, пр. Кастрычніка, 48; Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы тэхнікум — 246027, г. Гомель, вул. Аб’язная, 2; Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны — 246019, г. Гомель, вул. Савецкая, 102, корпус 5; Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту — 246653, г. Гомель, вул. Кірава, 34; Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І.П.Шамякіна — 247760, г. Мазыр, вул. Студэнцкая, 28, корпус 1; Гомельскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт — 246000, г. Гомель, вул. Ланге, 5, корпус 1; Гомельскі інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь — 246023, г. Гомель, Рэчыцкае шасэ, 35а; Мазырскі дзяржаўны політэхнічны тэхнікум — 247760 г. Мазыр, вул. Катлаўца, 23; Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны тэхнікум — 247434, Гомельская вобласць, г. Светлагорск, вул. Шасэйная, 10; Беларускі гандлёва‑эканамічны універсітэт спажывецкай кааперацыі — 246029, г. Гомель, пр. Кастрычніка, 50.

У Гродзенскай вобласці: у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце і Гродзенскім дзяржаўным політэхнічным каледжы — 230023, г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5; у Лідскім каледжы Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы — 231300, Гродзенская вобласць, г. Ліда, вул. Кірава, 20; у Ваўкавыскім дзяржаўным аграрным каледжы — 231900, Гродзенская вобласць, г. Ваўкавыск, вул. Сацыялістычная, 33.

Для Мінскай вобласці пунктамі рэгістрацыі вызначаны: Барысаўскі дзяржаны політэхнічны каледж — 222120, г. Барысаў, вул. Гагарына, 68; Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж — 222310, г. Маладзечна, Цэнтральная плошча, 2, корп. 1; Салігорскі дзяржаўны горна‑хімічны тэхнікум — 223710, Мінская вобласць, г. Салігорск, вул. Казлова, 18.

У Магілёўскай вобласці рэгістрацыя на ЦТ адбудзецца ў Беларуска‑Расійскім універсітэце, Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова, Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання і Магілёўскім дзяржаўным політэхнічным каледжы — 212005, г. Магілёў, пр. Міру, 43, корпус 1; Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі — 213410, г. Горкі, вул. Мічурына, 13; Клімавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы — 213634, г. Клімавічы, вул. Леніна, 11; Бабруйскім дзяржаўным аўтатранспартным каледжы і Бабруйскім філіяле Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта — 213826, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, 145.

Радыё Рацыя паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0