26.04.2016 / 18:59

Тэлевядучаму Савіку Шустэру забаранілі працаваць ва Украіне 4

Вядучаму ток-шоу «Шустэр Live» Савіку Шустэру анулявалі дазвол на працу ва Украіне, пацвердзіў кіраўнік партнёр канала 3S.tv Павел Елізараў.

UNIAN

«Сёння раніцай нашы юрысты звязаліся з Фондам занятасці, і яны сказалі, што нам скасавалі дазвол на працу», — сказаў Елізараў.

Паводле яго слоў, дазвол на працу Шустэру далі яшчэ 31 сакавіка, аднак у панядзелак, 25 красавіка, яго анулявалі. Прычыны гэтага Елізараву невядомыя.

Па словах прадстаўніка Кіеўскага цэнтра занятасці Дзмітрыя Шульгі, дазвол быў ануляваны, бо ведамства палічыла непраўдзівымі пададзеныя Шустэрам дакументы, у прыватнасці, якія датычацца адсутнасці ў яго судзімасці.

«У цяперашні час атрыманая інфармацыя ад Дзяржаўнай службы занятасці аб тым, што [супраць Шустэра] адкрытая крымінальная вытворчасць яшчэ ў 10-м месяцы 2015 года… Спасылаючыся на гэта, мы, як выканаўчы орган, атрымаўшы гэты афіцыйны ліст, дазвол павінны былі ануляваць», — сказаў ён у Кіеве ў аўторак.

Пры гэтым Шульга адмоўна адказаў на пытанне абаронцы Шустэра, ці ёсць пацверджанне таго, што ў тэлевядучага ёсць судзімасць.

Украінскі дэпутат Сяргей Лешчанка, каментуючы сітуацыю ў фэйсбуку, адзначыў, што адмова ў падаўжэнні дазволу на працу адаб'ецца на вырашэнні падоўжыць Шустеру від на жыхарства.

Шустэр з'яўляецца грамадзянінам Канады і Італіі.

«Спярша яму далі дазвол на працу, а потым… перадумалі. Дзве падзеі з розніцай у два тыдні. Азарэнне да супрацоўнікаў цэнтра занятасці прыйшло пасля тэлефоннага званка. […] Гэта называецца тэлефоннае права as it is, недапушчальнае незалежна ад таго, да каго яно прымяняецца», — напісаў дэпутат.

Сам тэлевядучы заявіў, што ўсё роўна мае намер працягнуць працу ў краіне. Як паведаміла агенцтва «Украінскія навіны», пра гэта ён заявіў падчас наведвання Кіеўскага гарадскога цэнтра занятасці.

Савік Шустэр вёў грамадска-палітычнае ток-шоу «Шустэр Live» на канале 3S.tv. Да гэтага журналіст вёў праграму «Свабода слова» на расійскім НТВ. Праграма была закрытая ў 2004 годзе пасля прызначэння кіраўніком тэлеканала Уладзіміра Кулісцікава.

Праграма «Шустэр Live», адно з найбольш папулярных грамадска-палітычных ток-шоу на ўкраінскім тэлебачанні, у аўторак выйдзе ў эфір у фармаце прэс-канферэнцыі ў сувязі са скасаваннем дазволу на працу Савіка Шустэра, паведаміў галоўны рэдактар канала 3S.tv Сакен Аймурзаеў.

0
Рошэн / Адказаць
26.04.2016 / 20:57
Свабода ад Пеці Парашэнкі...
0
Адидас Бульба / Адказаць
26.04.2016 / 21:17
уласна, а чым "Пьер Рошен и Ко" адрознiваецца ад iншых яму падобных, для якiх улада- усяго толькi сродак для узбагачэння?
0
усё будзе добра / Адказаць
26.04.2016 / 21:31
http://censor.net.ua/video_news/386303/vy_podali_spravku_mvd_ob_otsutstvii_sudimosti_no_na_samom_dele_vy_figurant_ugolovnogo_dela_shustera Мяркуючы па відэа, усё будзе з Шустарам добра. Украіна- не лукамор'е беззаконнае, і ўкраінскія дэпутаты з журналістамі прасочаць, каб усё адбывалася па закону.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру