Заводскі (Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па факце гібелі на вытворчасці рабочага Мінскага аўтамабільнага завода.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінску Аляксандр Герасімаў, крымінальная справа распачатая па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 306 КК (парушэнне правілаў аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Паводле інфармацыі следчых органаў, сёння каля 15.00 у ліцейным цэху пры правядзенні рамонтных работ індукцыйнай печы быў смяротна траўмаваны магнітам, які ўпаў, мужчына 1979 года нараджэння.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, прыцягнутыя прадстаўнікі Дзяржкамітэта судовых экспертыз, аддзела аховы працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

«Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні, высвятляюцца абставіны здарэння, прызначаная судова-медыцынская экспертыза, шэраг іншых неабходных даследаванняў», — сказаў прадстаўнік УСК па Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?