Суд у Францыі прысудзіў галандскага зубнога лекара да васьмі гадоў турмы за прычыненне калецтваў 120 пацыентам. Суд таксама забараніў яму займацца медыцынскай дзейнасцю.

51-гадовы Якабус ван Нірап, які атрымаў мянушку «дантыст-жах», працаваў у невялікім мястэчку Шато-Шынон у цэнтральнай частцы Францыі.

Паводле дадзеных следства, ён прычыняў сур'ёзныя калецтвы сваім пацыентам, якія знаходзіліся пад моцным наркозам: некаторыя з іх выходзілі з кабінета са зламанай сківіцай, вырваным зубамі або пачырванелымі дзяснамі.

Адна з пацыентак заявіла, што ён за адзін прыём вырваў ёй восем зубоў, пасля чаго яе сківіца сплывала крывёю на працягу трох дзён.

Следчыя кажуць, што ван Нірап атрымліваў задавальненне ад прычынення болю пацыентам.

Абарона падсуднага сцвярджала, што ў падабароннага былі праблемы з псіхікай. Сам ван Нірап на судовым пасяджэнні не выказваў ніякіх эмоцый і не даваў каментароў.

Дантыст быў арыштаваны ў чэрвені 2013 года, аднак яму ўдалося збегчы з краіны і перабрацца ў Канаду, адкуль ён быў экстрадаваны ў 2014 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?