26.04.2016 / 21:05

Даведка, у якой засведчана 10-разовае перавышэнне ўтрымання стронцыю ў малацэ з беларускай фермы ФОТАФАКТ 41

25 красавіка агенцтва Асашыэйтэд Прэс апублікавала матэрыял, у якім паведамлялася, што ў малацэ з фермы каля чарнобыльскай зоны, якое паступае на прадпрыемства «Мілкавіта», у 10 разоў вышэйшае за норму ўтрыманне нуклідаў стронцыю-90.

Згодна з нормамі Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі, актыўнасць стронцыю-90 у прадуктах не павінна перавышаць 3,7 бекерэля на кілаграм. У дадзеным узоры малака гэты паказчык склаў 37,5 Бк/кг.

У адказ намеснік галоўнага доктара Мінскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Пятро Амвросьеў заявіў, што па выніках тых даследаванняў ўтрыманне цэзію-137 склала 1,10 ± 1,77 Бк/л (норма 100 Бк/л), гэта значыць малако адпавядае норме па змесце цэзію-137. А вымярэнне ўтрымання стронцыю-90, паводле слоў Амвросьева, не праводзiлася «з-за недастатковасці дастаўленага аб'ёму малака».

Аўтар матэрыялу AP, журналіст Юрась Карманаў прадаставіў «Нашай Ніве» даведку, якую атрымаў у Мінскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі па выніках аналізу малака. Пра ўтрыманне стронцыю-90 сведчыць другі знізу радок.

СМ

0
Канекрадахерыя жэстачайшая / Адказаць
26.04.2016 / 21:11
Байкот усiм магiлёуска-гомельскiм малаказаводам
0
Мiрон / Адказаць
26.04.2016 / 21:12
Ну так гэта ж фальшыука зробленая каля (у) Польшчы
0
MrDDS777 / Адказаць
26.04.2016 / 21:13
Я бы рад увидеть сенсацию, но только в этом фото ни подписи, ни печати.
Паказаць усе каментары/ 41 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру