Урад Германіі абвясцілў аб запуску праграмы коштам у 1 млрд еўра, якая прадугледжвае дзесяціразовае павелічэнне колькасці электрамабіляў на дарогах краіны ў бліжэйшыя чатыры гады.
Згодна з планам, рэалізацыя якога пачнецца ў маі, кожны пакупнік электракара будзе атрымліваць субсідыю ў памеры 4 тысяч еўра. Тыя, хто набудзе гібрыдныя аўтамабілі, атрымаюць па 3 тысячы еўра.
Субсідыі будуць выплачаныя ў роўных долях за кошт дзяржавы і за кошт нацыянальнай аўтамабільнай прамысловасці.
План быў ухвалены падчас сустрэчы міністраў урада Германіі і прадстаўнікоў аўтаканцэрнаў Volkswagen, Daimler і BMW.
Мэтай праграмы з'яўляецца павелічэнне колькасці электрамабіляў на дарогах Германіі з цяперашніх 50 тысяч да паўмільёна да 2020 года. Раней улады планавалі давесці лік электракараў да аднаго мільёна.
Каля 300 млн еўра будзе выдаткавана на змяненне інфраструктуры, прызначанай для зарадкі і абслугоўвання электрамабіляў.