Свет1111

СМІ: Наўка прадае кватэру на Манхэтэне пасля афшорнага скандалу

Жонка прэс-сакратара прэзідэнта РФ Таццяна Наўка выставіла на продаж апартаменты на Манхэтэне пасля таго, як СМІ паведамілі, што яе імя фігуруе ў дакументах панамскіх фірмаў, публікацыя якіх справакавала «афшорны скандал», піша Delfi са спасылкай на Daily Mail.

ria.ru

Як паведамляецца, кватэра алімпійскай чэмпіёнкі па фігурным катанні прадаецца за $2 млн, пры гэтым адзначаецца, што апартаменты былі, хутчэй за ўсё, набытыя за $2,4 млн.

Выданне піша, што, паводле дадзеных сайта StreetEasy, цана на кватэру з моманту яе выстаўлення на продаж зніжалася чатыры разы.

У пачатку красавіка Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар прэзідэнта Расіі, заявіў, што не збіраецца звяртацца ў суд з-за публікацый у СМІ аб яго жонцы Таццяне Наўцы, імя якой згадваецца ў «афшорным скандале». Ён адзначыў, што «там аспрэчваць няма чаго, таму што яна ж ні ў чым не абвінавачваецца і я ні ў чым не абвінавачваюся».

Раней паведамлялася, што ў ліку 12 расійскіх службовых асоб, якія, паводле дадзеных міжнароднага кансорцыума журналісцкіх расследаванняў, звязаныя з афшорамі і замежнымі рахункамі, аформленымі на іх або на іх сваякоў, аказаліся міністр эканамічнага развіцця Расіі Аляксей Улюкаеў, прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў і экс-намеснік кіраўніка спраў прэзідэнта Іван Малюшын.

Адзначаецца, што журналісты не выявілі афшораў, якія наўпрост належаць Пяскову і Улюкаеву, аднак знайшлі афшорныя кампаніі на Дзмітрыя Улюкаева, сына міністра, і на жонку Пяскова Таццяну Наўку, якая зарэгістравала кампанію да свайго вяселля.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць