27.04.2016 / 21:54

SpaceX збіраецца ў бліжэйшыя тры гады адправіць карабель на Марс 1

Кампанія SpaceX плануе адправіць касмічны карабель на Марс не пазней за 2018 год.

twitter.com/SpaceX

Праграма па запуску караблёў на Марс атрымае назву «Чырвоны цмок»: спецыялісты плануюць распрацаваць тэхналогіі для перавозкі людзей на Марс — гэта з'яўляецца адной з доўгатэрміновых мэтаў Space X.

Згодна з твітарам кампаніі, «Цмокі» будуць даследаваць паверхню Марса.

Касмічныя караблі «Цмок 2» зроблены так, што змогуць прызямліцца ў любым месцы Сонечнай сістэмы. Місія «Чырвоны цмок» — толькі першае выпрабаванне падобных палётаў.

У SpaceX абяцалі прадаставіць дэталі гэтай праграмы ў верасні на Міжнародным астранаўтычным кангрэсе.

SpaceX, якая належыць Ілану Маску, можа стаць першай прыватнай кампаніяй, якія адправіць карабель на Марс. Да канца года яны абяцаюць прадставіць сваю версію касмічнага карабля для палётаў на Марс.

0
алекс / Адказаць
30.04.2016 / 09:05
Жесть. Илон Маск собирается на этом заработать! Как????????????????????????
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру