marca.es

marca.es

Мадрыдскі «Атлетыка» выйграў на сваім полі ў мюнхенскай «Баварыі» з лікам 1:0 у першым паўфінальным паядынку футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Адзіны мяч у сустрэчы забіў на 11-й хвіліне Сауль Ньігес.

Нагадаем, што ў аўторак у першым паўфінале «Манчэстэр Сіці» і «Рэал» згулялі ўнічыю - 0:0.

Матчы ў адказ пройдуць праз тыдзень.

3 мая згуляюць «Баварыя» і «Атлетыка», а 4-га — «Рэал» і «Манчэстэр Сіці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0