Ракета-носьбіт «Саюз-2.1а» з трыма спадарожнікамі адправілася на арбіту ў 05:01 па маскоўскім часе.

Першапачаткова меркавалася, што запуск адбудзецца днём раней, але 27 красавіка за хвіліну да пачатку палёту ён быў спынены.

Касмадром Усходні — першы расійскі грамадзянскі касмадром (Амурская вобласць). Па першапачатковым плане першы запуск павінен быў адбыцца яшчэ ў снежні 2015 года, але да гэтага часу аб'ект здаць не паспелі. Мяркуецца, што пасля першага запуску Усходні будзе прастойваць яшчэ як мінімум год.

Ракета-носьбіт «Саюз-2.1а» павінна вывесці на арбіту спадарожнікі «Ламаносаў», «Бусел-2Д» і «SamSat-218».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?