27 мая этна-электронны гурт Shuma ў межах вялікага сольнага выступа ў Мінску прэзентуе публіцы свой новы альбом «Сонца». Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы інтэрнэт-аператара»Атлант Тэлекам».

Канцэрт можна лічыць своеасаблівым працягам узнагарод Experty.by, на якіх дэбютны дыск Shuma «Жніво» (2015) перамог у галоўнай намінацыі «Альбом года». Праца атрымала мноства ўзнёслых водгукаў ад беларускіх і замежных журналістаў, а таксама атрымала ў якасці прыза рэкламна-інфармацыйную падтрымку мерапрыемства ад партнёра ўзнагарод – інтэрнэт-аператара «Атлант Тэлекам». У мінулыя гады аналагічны бонус за лепшыя альбомы года атрымалі Port Mone і Pukstband.

Выступ Shuma адбудзецца ў прасторным ангары «Хуліган», які дазваляе рэалізаваць масштабныя творчыя задумкі калектыву, у тым ліку візуальнае праграмаванне і відэамэпінг. Сяброўскую музычную падтрымку забяспечаць DJ Papa Bo Selektah і Shumaboy.

– Музычна новы альбом яшчэ больш электронны і грувавы, таму і канцэрт будзе адбывацца ў выглядзе адзінага перфоманса, у якім музыка шчыльна пераплятаецца з тэхналагічным візуальным складнікам, – распавяла Руся, вакалістка і ідэйны лідар Shuma.

Гурт Shuma быў заснаваны ў 2012 годзе і працуе ў стылістыцы digital archaica, спалучаючы беларускія народныя песні і сучаснае электронае гучанне. Склад гурта: Руся (вакал, канцэпцыя), Надзея Чугунова (вакал), Аляксей Будзько (бас, клавішныя). Саундпрадусары: Nick Cherny, Alexis Scorpio.

«Атлант Тэлекам» прэзентуе: Shuma з новым альбомам «Сонца» 27 мая ў»Хуліган. Ангар» (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак у 19.00.

Квіткі: 150 тыс. руб. (першыя 100), 200 тыс. руб. (папярэдне), 250 тыс. руб. (у дзень канцэрта)

Продаж: «Тэатральная каса» (вул. Калініна 5), «Хуліган» (вул. Кастрычніцкая, 16), а таксама Bezkassira.by, Eventer.by.

Інфалінія: +375 29 944 68 13

shuma.by

facebook.com/Shuma

vk.com/shumaby

soundcloud.com/shuma-by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0