Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Зранку 28 красавіка адразу 12 удзельніц конкурсу «Міс Беларусь - 2016» адчулі недамаганне і звярнуліся па медыцынскую дапамогу.

Як распавяла прэс-сакратар тэлеканала АНТ Юлія Дубоўская, зараз дзяўчаты знаходзяцца ў паліклініцы для высвятлення дыягназу.

— Удзельніцы пастаянна знаходзяцца разам. У іх штодзённыя мерапрыемствы, учора рэпетавалі. Магчыма, два халодныя дні справакавалі захворванне. Можа быць, адна з іх прыхварэла і заразіла іншых віруснай інфекцыяй. Мы чакаем заключэння ўрачоў.

Тыдзень таму арганізатары конкурсу адхілілі адну з удзельніц, 18-гадовую мінчанку Ксенію Малочка. Прычынай сталі спазненні на рэпетыцыі. Такім чынам, колькасць прэтэндэнтак на карону скарацілася да 24-х.

На днях прадзюсары «Міс Беларусь - 2016» абяцаюць абвясціць новую дату і месца правядзення фінальнага шоу. Па словах арганізатараў, з-за падвышанай цікавасці да конкурсу яны прынялі рашэнне перанесці фінал з Prime Hall на іншую пляцоўку, што выклікала неабходнасць пераносу даты. Як распавяла Юлія Дубоўская, набытыя на 6 мая квіткі будуць сапраўдныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?