«Белтэлекам» з 1 чэрвеня закрывае некаторыя тарыфныя планы па аказанні паслуг хостынгу «Прадастаўленне дыскавай прасторы», паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Абаненты тарыфаў на размяшчэнне і захоўванне інфармацыі (хостынг) на серверах, якія належаць прадпрыемствам «Белтэлекама», з захоўваннем інфармацыі да 3 Мбайт, ад 3 да 10 Мбайт, ад 10 да 50 Мбайт і тарыфных планаў «Хостынг-50», «Хостынг-100», «Хостынг-500», «Хостынг-1000» будуць аўтаматычна пераведзеныя на тарыфны план «Хостынг 2».

З 2 мая ў названых абанентаў ёсць магчымасць бясплатна перайсці на любы з дзеючых тарыфных планаў паслугі «Прадастаўленне дыскавай прасторы», не чакаючы аўтаматычнай змены тарыфу.

Для змены тарыфнага плану трэба звярнуцца ў сэрвісны цэнтр «Белтэлекама». Дэталі новых тарыфаў можна ўдакладніць па бясплатным нумары 130 або на сайце beltelecom.by у раздзеле «Для бізнэсу/Хостынг» (для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў) і «Для дома/Хостынг» (для фізічных асоб).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0