Чэмпіянат сьвету па хакеі стартаваў у Галіфаксе і Квэбэку (Канады).

Фаварыты – чэхі, канадцы, амэрыканцы, славакі, расейцы, фіны і швэды выйгралі свае першыя матчы.

Беларусы ў драматычным матчы прайгралі швэдам 5:6, хоць гульня йшла на роўных.

Нашы прайгравалі 0:2, потым тройчы вырываліся наперад (3:2, 4:3, 5:4). Трэці пэрыяд пачынаўся пры ліку 4:4, але ўрэшце скандынавы аказаліся больш удачлівымі. Замена варатара Віталя Коваля шостым палявым гульцом на апошняй хвіліне трэцяга пэрыяду не памагла.

Хроніка матчу: 0:1 — Юхансан (4), 0:2 — Бакстрам (13), 1:2 — Касьцючонак (19), 2:2 — Задзялёнаў (23), 3:2 — Угараў (24), 3:3 — Горнквіст (27), 4:3 — Журык (36), 4:4 — Нільсан (38), 5:4 — Мялешка (41), 5:5 — Горнквіст (44), 5:6 — Валін (51).

Наступны матч наша каманда згуляе 5 мая з Швайцарыяй. На лёд павінен выйсьці наш наймацнейшы абаронца Руслан Салей.

Тэлекамэра спынялася на гуртах беларускіх фанаў на трыбунах. Адны зь іх трымалі чырвона-зялёныя, другія — бел-чырвона-белыя сьцягі і вялікі транспарант «Беларусь, наперад».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?