Чэлябінскія 70-гадовыя бабулі пераспявалі папулярную песню «Ленінграда» «Экспанат».

Група Babochki утвораная з хору ветэранаў чэлябінскага палаца культуры чыгуначнікаў, у складзе калектыву вакалісткі ад 60 да 70 гадоў.

Babochki выконваюць і іншыя папулярныя хіты. У іх інтэрпрэтацыі гучаць таксама песні Івана Дорна і гурту «Серабро». Калектыў заваёўвае ўсё большую папулярнасць у сеціве.

Заўзятыя вакалісткі пры гэтым кажуць, што рады правесці сваю пенсію такім чынам: ім удаецца «запальваць моладзь». Бабулі падкрэсліваюць, што з-за выступленняў іх унукі не будуць абдзеленыя ўвагай. Яны гавораць з аптымізмам: «Мы ўсё паспеем, мы ж жанчыны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0