4 мая ў 5 гадзін раніцы ад санаторыя Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі на возеры Нарач стартаваў 100-кіламетровы супермарафон, прысвечаны Году здароўя. Яго ініцыятарам выступіў кіраўнік МУС Уладзімір Навумаў, вядомы сваёй прыхільнасцю да пешых паходаў.
Разам з міністрам унутраных спраў на старт выйшлі некалькі дзесяткаў чалавек, у тым ліку начальнік дэпартамента фінансаў і тылу МУС Віктар Мельнікаў, прадстаўнікі цэнтральнага апарату міліцэйскага ведамства краіны, ГУУС Мінгарвыканкама, журналісты. На іх футболкі з надпісам "Год здароўя". Наогул, да ўдзелу ў акцыі запрашаліся ўсе жадаючыя.
Траса супермарафону ідзе па тэрыторыі Нацыянальнага парку "Нарачанскі" праз 18 населеных пунктаў. Пераадолець яе ўдзельнікі маюць намер прыкладна за 19 гадзін, рухаючыся з хуткасцю 6,5 км/ч. Па ходзе руху прадугледжаны невялікія прыпынкі для таго, каб змяніць абутак, пераапрануцца, падсілкавацца. Фініш запланаваны арыенціровачна на 24 гадзіны 4 мая ў санаторыі "Белая Русь".
Нагадаем, летась Уладзімір Навумаў і Віктар Мельнікаў прайшлі прыкладна па такім жа маршруце 80 кіламетраў. Тады з усіх, хто стартаваў, толькі пяць чалавек прайшлі дыстанцыю поўнасцю. Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па хакеі Курт Фрэйзер прайшоў 60 кіламетраў.