Ток-шоу Савіка Шустэра «Шустэр live» з гэтага часу будзе транслявацца на сталічным тэлеканале «Кіеў». Пра гэта распавяла дырэктар тэлеканала Святлана Крываручка.
Паводле яе слоў першая трансляцыя адбудзецца ўжо заўтра, 29 красавіка, у 20:30.
«Рэдакцыйны савет і калектыў тэлеканала радасна падтрымалі ідэю мэра Кіева Віталя Клічко адносна трансляцыі ток-шоу Савіка Шустэра на канале «Кіеў». Перакананая, што гэта станоўча паўплывае на развіццё сталічнага тэлебачання», — адзначыла Святлана Крываручка.
Клічко прапанаваў трансляваць ток-шоу Шустэра, у якога забралі дазвол на працу ва Украіне, у эфіры камунальнага тэлеканала.