У Расіі адбылася гісторыя як у фільме «Адзін дома-2»: 11-гадовая школьніца з лёгкасцю пранікла ў самалёт без квітка і адправілася ў падарожжа з маскоўскага аэрапорта Унукава ў пецярбургскае Пулкава. Ужо на борце самалёта безбілетніцу выявілі, але разварочваць самалёт не сталі. У выніку ў сітуацыю ўмяшаліся супрацоўнікі МУС, упаўнаважаны па правах дзяцей Павел Астахаў і многія іншыя, а дзяўчынку — ужо ў суправаджэнні дарослых — адправілі назад. «Медуза» коратка пераказвае гэтую гісторыю.

ТАСС / Scanpix

ТАСС / Scanpix

Паляцець у Пецярбург дзяўчынцы дапамагла хітрасць.

11-гадовая Каця здолела паляцець у Санкт-Пецярбург без бацькоў і без білета, таму што рабіла выгляд, быццам у аэрапорце і на борце самалёта яна не адна. Кантроль бяспекі пяцікласніца прайшла, «прыбіўшыся да шматдзетнай сям'і», затым неўзаметку праскочыла паўз супрацоўнікаў наземных службаў Унукава і патрапіла на борт, які ляцеў у Пулкава, піша FrequentFlyers.ru. Па словах членаў экіпажа, у салоне самалёта было некалькі пустых месцаў, з-за чаго дзяўчынку прынялі за аднаго са спозненых пасажыраў. Пазней сцюардэса удакладніла ў дарослай жанчыны, якая сядзела побач з дзяўчынкай, ці яе гэта дзіця. Паколькі жанчына ляцела ў Пецярбург са сваім сынам, яна падумала, што яе пытаюць пра яго, і адказала сцвярджальна, паведамляе Life.

Тое, што на борце самалёта ёсць непаўнагадовая пасажырка без квітка, высветлілася толькі пасля ўзлёту. На дзяўчынку звярнулі ўвагу таму, што яна была адна, але перад палётам ніхто не замаўляў паслугу «несуправаджальныя дзеці». Тады дзяўчынка прызналася, што вырашыла «пракаціцца на самалёце».

Мама не спяшалася забіраць дзяўчынку з Пецярбурга.

Пасля прызямлення ў Пулкава дзяўчынку змясцілі ў прытулак, дзе яна павінна была знаходзіцца да таго часу, пакуль яе не забяруць бацькі. Тут адбылося самае нечаканае: маці дзяўчынкі адмовілася прыехаць за ёй з Масквы; яна таксама заявіла пра намер запатрабаваць кампенсацыі ад аэрапорта і кампаніі-перавозчыка. Тады — са словамі «трэба жыць дома, а не бегаць!» — адвезці дзяўчынку ў Маскву прапанаваў упаўнаважаны па правах дзіцяці Павел Астахаў.

Дзяўчынку ўжо збіраліся адпраўляць у Маскву сіламі МУС у суправаджэнні намесніка кіраўніка Цэнтра часовага ўтрымання непаўналетніх правапарушальнікаў, калі яе маці перадумала і ўсё ж купіла квіток у Пецярбург. Па словах Астахава, 28 красавіка Кацю забралі з прытулку. Сустрэча дзяўчынкі з мамай «прайшла добра». «Каця ў хуткім часе адправіцца ў дзіцячы лагер, дзе і будзе рэалізоўваць сваю рамантычную цягу да вандраванняў і прыгодаў», - распавёў Астахаў.

Вінаватыя перакладаюць адказнасць адзін на аднаго.

Авіякампанія «Расія» праводзіць службовую праверку інцыдэнту. Пры гэтым у прэс-службе кампаніі падкрэсліваюць, што да таго, як пасажыры трапляюць у самалёт, адказнасць за іх нясе аператар па наземным абслугоўванні перавозак і службы бяспекі (у выпадку з рэйсам, які ляцеў у Пецярбург, гэта аператар UTG). Тым не менш, «Расія» ўвядзе дадатковую праверку пасадачных талонаў у пасажыраў на ўваходзе ў самалёт.

У бацькоў дзяўчынкі цяпер таксама непрыемнасці. Паліцыя завяла супраць іх адміністрацыйную справу па артыкуле «невыкананьне бацькамі абавязкаў па выхаванні дзіцяці», а ўпаўнаважаны па правах дзіцяці Астахаў паабяцаў паставіць сям'ю школьніцы на асаблівы кантроль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0