Прыкладна ў 17.15 на Кастрычніцкай плошчы ў сталіцы невядомы мужчына падпаліў сябе. Пра гэта паведамілі відавочцы ў сацсетках. Побач у гэты час здарэння апынуліся двое супрацоўнікаў АМАП: яны хутка сарвалі падпаленую вопратку і патушылі. Усё працягвалася паўтары хвіліны.

Усё адбылося ля знака «Нулявы кіламетр».

Пазней, у вячэрнім выпуску «Панарамы» на тэлеканале «Беларусь 1» распавялі, што гэта надзвычайнае здарэнне ў пэўным сэнсе — жэст адчаю мужчыны.

Каля 10 гадоў ён быў жанаты, у шлюбе нарадзілася дзіця. Пазней пара развялася. Суд вызначыў кратнасць сустрэч бацькі з дзіцем, але іх колькасцю мужчына застаўся незадаволены. Ён абскардзіў гэта ў Вярхоўным судзе, але рашэнне засталося ранейшым. Пасля гэтага мінчук спрабаваў дамагчыся свайго, звяртаючыся ў Адміністрацыю прэзідэнта, але ўсё безвынікова.

Тады мінчанін адправіўся на Кастрычніцкую плошчу, абліў сябе бензінам і падпаліў. Супрацоўнікі АМАП патушылі агонь, пацярпелы цяпер знаходзіцца ў бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?