У Баранавічах днём 27 красавіка супрацоўнікі наркакантролю пры падтрымцы АМАП затрымалі 35-гадовага мясцовага жыхара ў момант вырабу наркотыкаў з насення маку.

Як паведаміла старшы інспектар групы інфармацыі і грамадскіх сувязяў Баранавіцкага ГАУС Вольга Сакута, калі байцы АМАП адначасова пранікалі ў кватэру на трэцім паверсе праз балкон і ўваходныя дзверы, мужчына спрабаваў знішчыць наркотыкі, змываючы іх у ванне.

У дачыненні да затрыманага распачатая справа па ч. 1 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў), санкцыя па якой прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да пяці гадоў.

Раней мужчына быў судзімы за ўчыненне маёмаснага злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?